Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Рус
Бел
Eng
Адрес райвыканкама:
231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Электронная пошта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Тэ
лефон:
(8-01592) 3-76-06
Факс:
(8-01592) 3-76-05
Гродзенскі аблвыканкам
Гродзенскі аблвыканкам
Раён
Райвыканкам
Сельсаветы
Звароты
Адно акно
Эканоміка
Навiны
Сацыяльная сфера
Раён
Райвыканкам
Сельсаветы
Звароты
Адно акно
Эканоміка
Навiны
Сацыяльная сфера
Рус
Бел
Eng
карта сайта
Адрес райвыканкама:
231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Электронная пошта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Тэ
лефон:
(8-01592) 3-76-06
Факс:
(8-01592) 3-76-05
Навiны
Навiны раёна
Навiны рэгiёна
Навiны рэспублiкi
Галоўная
/
Навiны
/
Навiны раёна
Навiны раёна
08.05.2020
Галубы міру
Напярэдадні Дня Перамогі ў яслях-садзе №10 выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі з дзецьмі заняткі, гутаркі, на якіх расказалі дзецям пра Вялікую Айчынную вайну, пра подзвіг беларускага народа.
08.05.2020
Да брацкай магілы ў Смаргоні ўсклалі кветкі
На Смаргоншчыне стартавала акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Сёння, 7 траўня, да брацкай магілы ў цэнтры горада ўсклалі кветкі. У ўскладанні прыняла ўдзел таленавітая моладзь нашага раёна. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія паспяхова праявілі сябе ў розных абласных і рэспубліканскіх конкурсах.
20.04.2020
Віртуальнае падарожжа па родным краі. Як вандруюць у анлайне ў Смаргоні?
Кожны дзень, ідучы на заняткі ці на працу, мы не звяртаем увагу на тое, што побач з намі, не звяртаем увагу на мемарыяльныя дошкі, помнікі і будынкі. Ды і па горадзе, у якім жывём, вельмі рэдка удаецца прайсціся ў якасці зацікаўленага турыста, не спяшаючыся нікуды.
17.04.2020
Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» далучылася да рэспубліканскага марафона «Дзякуй медыкам»
Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» далучылася да рэспубліканскага марафона «Дзякуй медыкам». Марафон, арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і “Белпоштай”, стартаваў 14 красавіка.
24.03.2020
«У горадзе Мары»
Менавіта так гучала тэма вясновай змены школьнага аздараўленчага лагера "Дружба" сярэдняй школы №5 г. Смаргоні. Кожны новы дзень лагера «размяшчаўся» на розных вуліцах. Першы дзень лагера быў на «Вуліцы сустрэч і знаёмстваў». Дзеці афармлялі цікавыя, рознакаляровыя куткі ў кожным атрадзе, прыдумвалі назву і дэвіз свайго атрада. Акрамя гэтага, была «Вуліца краязнаўцаў». На гэтай вуліцы вучні пабывалі на экскурсіі ў школьным гісторыка-этнаграфічным музеі. Экскурсавод расказала пра побыт нашых продкаў. На «Вуліцы Усмешак» дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе анекдотаў і жартаў. Наступная – «Вуліца спорту». Тут усе з задавальненнем прымалі ўдзел у розных спартыўных гульнях і эстафетах, паказалі добрыя веды пра здаровы лад жыцця.
24.02.2020
Выстава «Бяспечны дом»
20 лютага ў рамках, абвешчанай у Беларусі акцыі «Адзіны дзень бяспекі», у ДУА «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага» адкрылася выстава работ навучэнцаў мастацкага аддзялення «Бяспечны дом». Яна стала вынікам прафілактычнай гутаркі з навучэнцамі на тэму бяспечных паводзін у сваім доме. У малюнках дзеці адлюстравалі сваё бачанне культуры бяспекі жыццядзейнасці, важнасць захавання правільнага карыстання электрычнымі прыборамі, газавай плітой і правілаў бяспекі ў сваім доме.
21.02.2020
20 лютага на гутарку пад назвай “Сэрцамроднага слова краніся”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, был ізапрошаны вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”
20 лютага на гутарку пад назвай “Сэрцамроднага слова краніся”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, былі запрошаны вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”. Для прысутных прагучала гісторыя ўзнікнення гэтага дня, вершы такіх беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, як Ю. Свірка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін і іншых.
29.01.2020
5 студзеня ў ДУА «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага» прайшоў вечар сустрэчы выпускнікоў!
Вечар сустрэчы выпускнікоў — гэта не толькі вечар успамінаў, гэта, у першую чаргу, вечар добрага настрою і адпачынку ў крузе даўно знаёмых людзей. 25 студзеня школа мастацтваў гасцінна расчыніла дзверы сваім выпускнікам, запрашаючы іх акунуцца ў свет музыкі і творчасці.
23.01.2020
Студзеньскія ўзнагароды вучняў ДУА «Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага»!
Новы год для Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў пачаўся з новых поспехаў яе вучняў. Сліўніцына Амелія ў намінацыі«інструментальнае выканальніцтва, фартэпіяна» ўзнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Этажи» (г.Мінск, 12 студзеня 2020 г.). Настаўнік Цялега Жанна Леанідаўна адзначана падзякай ад арганізатараў конкурсу!
17.01.2020
10-ы юбілейны канцэрт «Святло каляднай зоркі»
Кожны год у светлыя і радасныя дні святак, па благаславенню благачыннага Смаргонскай акругі, настаяцеля Праабражэнскага сабора пратаіерэя Анатоля Рэзановіча, праходзіць святочны канцэрт. Не стаў выключэннем і гэты год. 14 студзеня прайшоў 10-ы юбілейны канцэрт «Святло каляднай зоркі».
папярэдняя
...
11
...
наступная
Грамадства
Нерухомасць
Афіцыйныя дакументы