Батлейшчыкі з розных куткоў нашага рэгіёна з’ехаліся ў Смаргонь, каб паўдзельнічаць у VІІІ адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”. Адбылося свята ў раённым Цэнтры культуры. Тут сабраліся батлеечныя артысты з Гродна і Ліды (па два калектывы), Магілёва, Лагойска, Залесся і Смаргоні.