29 студзеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылося літаратурнае падарожжа пад назвай “Вехі жыцця і творчасці”, прысвечанае 100-гадоваму юбілею з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, сцэнарыста, драматурга Івана Шамякіна. Мерапрыемства наведалі вучні 5-9 класаў ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Бібліятэкар падрыхтавала цікавы аповед пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Дзеці даведаліся пра першы раман Івана Шамякіна “Глыбокая плынь”, напісаны з успамінаў блізкіх сяброў – удзельнікаў партызанскага руху, якія і паслужылі прататыпамі герояў. З цікавасцю вучні слухалі пра раман “Злая зорка”, у якім раскрыты цяжкія выпрабаванні і пакуты беларускага народу ад Чарнобыльскай трагедыі.