Цуды здараюцца не толькі ў навагоднюю ноч. У Смаргоні такім цудам стала прэм’ера казкі “Марозка” ў выкананні аматарскага тэатра. Самі самадзейныя артысты не чакалі такой колькасці гледачоў на сваім спектаклі.
Новагодняя казка ішла два вечары ў раённым Цэнтры культуры. Першы вечар білеты набылі 170 чалавек, а ў другі – 190. Такі поспех натхняе аматараў тэатральнай творчасці на далейшую дзейнасць І яны падумваюць над новымі пастаноўкамі. А некаторыя беларускія пісьменнікі і драматургі гатовы падзяліцца з імі сваімі творамі.