Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.07.2021

Годны старт!

 4 ліпеня Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей распачаў сваю работу на Крэўскім замку. За адзін дзень дырэктарам музея Аленай Бобінай і галоўным захавальнікам фондаў Паўлам Картавікам было праведзена 47 экскурсій па замку.
Аб'ект наведалі турысты з розных куткоў Беларусі, з Украіны і Кітая. Рэканструктар Канстанцін Дземідовіч прапанаваў наведвальнікам паспрабаваць сябе ў бітве на мячах, сфатаграфавацца ў старажытных касцюмах, распавёў аб гісторыі сярэднявечнага ўзбраення і навыках вядзення бою.

10 -11 ліпеня з 9 да 18.00 гадзін Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае ўсіх жадаючых на Крэўскі замак.