Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.05.2021

Маладыя таленты пятай школы

 Рэспубліканскі творчы радыёконкурс “Маладыя таленты Беларусі” лічыцца адным з самых прэстыжных у юных музыкаў і іх настаўнікаў.
Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Нацыянальная дзяржаўная тэлекампанія Рэспублікі Беларусь (галоўная дырэкцыя Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё).    
Конкурс праводзіўся ў тры туры. У першым прынялі ўдзел 630 салістаў і калектываў з усёй краіны. У другі тур прапусцілі 389 удзельнікаў. Трэці тур стартаваў 23 красавіка, у якім прынялі ўдзел 257 салістаў і калектываў. І гэтая лічба стала рэкордной па колькасці фіналістаў за апошнія некалькі гадоў. Для сольных нумароў у трэцім туры былі арганізаваны жывыя праслухоўванні.

Узорны аркестр рускіх народных інструментаў сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні прыняў удзел у гэтым творчым праекце і атрымаў званне Дыпламант. Сафія Бараян, навучэнка па класу домры, стала фіналісткай гэтага конкурсу.

Узначальваў журы народны артыст Беларусі, кіраўнік папулярнага ансамбля “Бяседа”, кампазітар Леанід Захлеўны. У складзе камісіі таксама прысутнічалі старшыня Белорусскго саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч, беларуская спявачка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева  і шмат іншых вядомых музычных дзеячаў нашай краіны.
Сафія БАРАЯН.

Валянціна Русецкая, настаўнік музыкісярэдняй школы №5 г. Смаргоні.