15 жніўня аграгарадок Сінькі стане самай гасціннай і смачнай кропкай Сморгоншчыны
Філіял «Сінькоўскі Дом культуры» запрашае дарослых і дзяцей на душэўнае свята, прысвечанае беларускім традыцыям, майстэрству і кулінарным сакрэтам!
Дзе: Пляцоўка ля Сінькоўскага Дома культуры
Калі: 15 жніўня
У праграме свята:
14.00 Пачатак працы дзіцячых гульнявых і інтэрактыўных пляцовак, выстава-прэзентацыя «Гастранамічная скарбонка»
15.00 Урачыстае адкрыццё свята
Вас чакаюць:
Эфектнае дэфіле гаспадынь
Прэзентацыя падворкаў
Святочныя конкурсы, забавы і гульні
Запальная канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў Сморгонскага і Астравецкага раёнаў!
Чаками вас усей сям'ёй за выдатным настроем, смачнымі частаваннямі і добрымі эмоцыямі!
Прыязджайце, будзе весела і смачна!