Главная / Новости / Новости района
23.05.2026

Юбілей узорнага фальклорнага калектыву «Кропелькі»: 40 гадоў радасці, песень і любові да роднай зямлі

 Сёлета сваё 40-годдзе адзначае ўзорны фальклорны калектыў «Кропелькі». З гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры адбылося свята.  
«Кропелькі» бяруць пачатак ад творчай дзейнасці народнага калектыву «Валэйчанка».  Яго былы кіраўнік Марыя Будзько расказала займальную гісторыю. Імпульсам для стварэння «Кропелек» стала зацікаўленасць касманаўта Віталя Севасцьянава. У сярэдзіне 1980-х гадоў Віталь Іванавіч разам са знакамітай вядучай Таццянай Ведзянеевай наведалі Смаргоншчыну. У Снігянах на мосце іх віталі самадзейныя артысты. Вядомы касманаўт пахваліў «Валэйчанку», падзякаваў за выступленне і нечакана для артыстак пацікавіўся, ці ёсць каму перадаць багатую спадчыну , ці гадуюць яны сабе змену. 

чытаць далей