Главная / Новости / Новости района
13.03.2026

Нашы правы — наша будучыня

Напярэдадні значнага дзяржаўнага свята — Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — у 14 групе дашкольнага цэнтра прайшло тэматычнае мерапрыемства «Колеры маёй краіны».

Асаблівую атмасферу і ўрачысты тон сустрэчы задало праслухоўванне Дзяржаўнага гімна. Выхаванцы слухалі яго з сур’ёзнай пашанай, бо ўжо ведаюць – гэта галоўная песня нашай краіны.

Праз гульні і казкі выхаванцы даведалісяі, што кожны з іх мае правы: на імя, на любоў бацькоў, на медыцынскую дапамогу і на адпачынак.

Падчас дыдактычнай гульні «Складзі карту» хлопчыкі і дзяўчынкі збіралі сілуэт Беларусі, а ў гульні «Сімвалы маёй краіны» вучыліся пазнаваць не толькі Дзяржаўны герб і Дзржаўны сцяг, але і прыродныя багацці нашага краю — велічнага зубра і далікатны васілёк.

Творчым фіналам дня стала стварэнне яркай аплікацыі — Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Складаючы кампазіцыю з родных колераў, дзеці вучыліся шанаваць галоўныя сімвалы Радзімы.

Такія мерапрыемствы закладваюць у дзіцячых сэрцах падмурак патрыятызму і гонару за сваю краіну.
Вольга САВІЦКАЯ, Валянціна РАЦКЕВІЧ,

выхавальнікі дашкольнай адукацыі Смаргонскага ДЦРД