Урачыста і ўзнёсла. Мора апладысментаў, кветак, узнагарод і падарункаў – усё гэта падрыхтавалі тым, хто круглы год шчыруе ў сельскагаспадарчай галіне.
14 лістапада ў раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.