Главная / Новости / Новости района
08.11.2021

Спадчына - невялічкае, але ёмкае слова

 Народная музыка нашай краіны гучыць не толькі на ўроках музыкі, але і ў пазакласнай дзейнасці. Вучні 3 “А” класа з задавальненнем адгукнуліся паўдзельнічаць у раённым фальк-фэсце “Перазвоны талентаў”, які праводзіўся ў завочным фармаце і патрабаваў відэазапіс выступлення.
Яны развучвалі загадкі пра скрыпку i цымбалы, спявалi песнi пра  дудку i дуду. I, зразумела, танцавалі. Літаратурна-музычную кампазіцыю "Кожны б iграў, каб дуду абняў" прысвяцілі старадаўняму музычнаму інструменту беларусаў. Колькі песень, казак, прымавак і прыказак пра яе складзена!

А рыхтаваліся “артысты” натхнёна і апантана і атрымалі трэцяе месца ў фальк-фэсце.

Наталья ШЧАСНАЯ, настаўнік музыкі СШ №5.