Сёння ў Крэве праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Трэція Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва”, на якую сабраліся навукоўцы, краязнаўцы і выкладчыкі гісторыі.
Удзельнікаў канферэнцыі на Смаргонскай зямлі прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны.
Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч пазнаёміў прысутных з артэфактамі, якія былі знойдзены падчас археалагічных раскопак Крэўскага замка. Прадметы былі перададзены ў фонды Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея.
У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні, якія датычацца гісторыі Крэўскага замка, мястэчка Крэва ў розныя часы, перспектыў яго развіцця.
Удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі таксама пабывалі на экскурсіі ў замку і на Юравай гары.
Падчас мерапрыемства адбылося адкрыццё выстаў “Малюнкі з акопаў: Крэва і ваколіцы вачыма ваенных мастакоў Першай сусветнай вайны” (з калекцыі Уладзіміра Багданава), “Крэва ў полымі Першай сусветнай” (з калекцыі Сяргея Міхалевіча).
Аксана ГЕЙБОВІЧ
Фота аўтара