События в жизни подразделения
01.10.2020
Сыны Аховы
Ёсць на зямлі для кожнага свой кут,
дзе аж да дробязей усё знаёма,
бацькоўскі дом,за домам- поле,луг
нявінных стратаў замець палынова.
Дзе пахне свежым хлебам і смалой
і нечым тым,што для цябе адметным,
ты помніш ад маленства супокой
па –над усім зарою чалавечнасць.
Вось гэты незамкнёны вечны круг,
дзе светлымі ўспамінамі прыкут
да ціхай гавані, старонкі роднай,
калі яшчэ а ні трывог,ні просьбаў,
хай застанецца для цябе маленнем
няведам крок наступнага імгнення
хто выбраў шлях адданасцю служыць,
каб вольна і спакойна іншым жыць.
Няпроста гэта!,ці было прасцей
на пуцявінах,на дарогах часу,
каб буры не ўзнімалі свой сувей,
каб страх не наганяў нам зранку страху,
сыны Аховы лепшая з надзей.
Сярод людзей з адкрытымі вачыма,
каб помніць да апошняе вярсты,-
ёсць у цябе адзінае -Айчына,
а ў Айчыны ёсць адказны ты.
Тут анішто каб толькі напаказ:
каханне, вера,дух пераканання
з хвілін маўчання прагучыць прыказ,
каб узрасці аж да хвілін маўчання.
Дух пастаянства і даверу дух
адказнасці з нікога не знімае,
таму і б`ецца роўна –роўна пульс
сваёй рукой
Ахова
супакой трымае.
Вера Вайцюль.
Смаргонскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
предыдущая
...
...
следующая