Прамысловасць за 9 месяцаў 2025 г.
У цэлым па раёне за студзень – верасень 2025 г. выраблена прамысловай прадукцыі на суму 1818,2 млн рублёў, тэмп росту – 101,8 %, што складае ў аб'ёме вобласці 11,6 адсотка (далей – %) (у студзені – верасні 2024 г. – 12,4 %).
Індэкс фізічнага аб'ёму па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 99,9 %, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць – 99,8 % (удзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці ў фактычна адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, – 98,3 %) (далей у дужках - значэнне ўдзельнай вагі); забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 105,6 % (1,1 %); водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 95,5% (0,6 %).
У апрацоўчай прамысловасці дамінуе вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў – 59,7%, вырабаў з дрэва і паперы – 28,6 %, машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі –6,8 %, металургічная – 0,9 %, гумавых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадукаў – 0,9 %.
На долю арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання па выніках студзеня – верасня 2025 г прыпадае 7,9 % аб'ёму прамысловай вытворчасці раёна, камунальнай – 10,5 %, юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці – 81,6 %.
Тэмп росту прамысловай вытворчасці арганізацый рэспубліканскай падпарадкаванасці склаў 92,3 % да аналагічнага ўзроўню 2024 года. Арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, забяспечаны рост прамысловай вытворчасці на ўзроўні 113,5 %. Тэмп росту прамысловай вытворчасці прадпрыемствамі без ведамаснай падпарадкаванасці склаў 101,5 %.
На 1 кастрычніка 2025 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 255,7 млн. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 133,7 % (на 01.01.2025 – 90,2 %).
Запасы гатовай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, склалі 97,8 млн. рублёў або 460,8 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 01.01.2025 – 49,5%).
Па юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці запасы гатовай прадукцыі склалі 134,4 млн. рублёў, або 87,3 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 01.01.2025 – 94,6 %).
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі за 9 месяцаў 2025 года склала 2,2 % або 36,6 млн. рублёў.