Навiны раёна
10.09.2020
Смаргонская школа мастацтваў, дзе вучаць граць на музычных інструментах, спяваць, танцаваць і выяўленчаму мастацтву, яшчэ не скончыла набор вучняў на новы навучальны год. “Пакуль мы яшчэ маем магчымасць запісаць дзяцей на заняткі па харэаграфіі, ігры на акардэоне, баяне, кларнеце, саксафоне, віяланчэлі і цымбалах, - кажа Вольга Токарава, намеснік дырэктара школы мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага. - Таму, калі ёсць жаданне, то калі ласка – прыходзьце да нас”.Той, хто займаецца ў школе мастацтваў, неабавязкова павінен стаць прафесійным музыкам ці танцорам. Тым не менш, многія дзеці настолькі захапляюцца музыкай, спевамі ці выяўленчым мастацтвам, што і ў далейшым сваю будучую прафесію выбіраюць у гэтых кірунках. Вольга Мікалаеўна ўдакладніла, што сёлета 9 выпускнікоў школы мастацтваў сталі навучэнцамі і студэнтамі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў музычнага і выяўленчага профіляў.
01.09.2020
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі - сад №15 г.Смаргоні" у рамках рэспубліканскага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Увага - дзеці!" 28 жніўня прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў гульні: лато "Дарожныя знакі», «Можна - нельга», «Назаві транспарт», «Каляровыя аўтамабілі», «Пешаходы і вадзіцелі», «Чырвоны, жоўты зялёны» і інш. З вялікай цікавасцю дзеці разглядалі ілюстрацыі, кнігі, малявалі малюнкі, адгадвалі загадкі. Карыснымі і пазнавальнымі сталі тэматычныя гутаркі аб правілах дарожнага руху. Педагогі імкнуліся данесці да выхаванцаў, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы.