Навiны раёна
01.09.2020
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі - сад №15 г.Смаргоні" у рамках рэспубліканскага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Увага - дзеці!" 28 жніўня прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў гульні: лато "Дарожныя знакі», «Можна - нельга», «Назаві транспарт», «Каляровыя аўтамабілі», «Пешаходы і вадзіцелі», «Чырвоны, жоўты зялёны» і інш. З вялікай цікавасцю дзеці разглядалі ілюстрацыі, кнігі, малявалі малюнкі, адгадвалі загадкі. Карыснымі і пазнавальнымі сталі тэматычныя гутаркі аб правілах дарожнага руху. Педагогі імкнуліся данесці да выхаванцаў, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы.