Жодзішкаўскі сельсавет
Жодзішкаўскі сельсавет
Старшыня – Гаспадарчук Вольга Мікалаеўна, тэл. (801592) 90173.
Кіраўнік справамі – Кісялёва Святлана Уладзіміраўна, тэл. (801592) 90872.
Прыём грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляецца старшынёй сельскага выканаўчага камітэта кожную сераду месяца (акрамя трэцяй) з 8:00 да 13:00, трэцяя серада месяца з 15:00 до 20:00 гадзін.
У выпадку адсутнасці старшыні сельвыканкама прыём вядзе кіраўнік справамі.
«Прамыя тэлефонныя лініі» праводзяцца ў суботу з 9:00 да 12:00 гадзін па тэл. +37544 5421783
Жодзішкаўскі сельсавет размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Смаргонскага раёна на плошчы 30033,22 га, на адлегласці 22 км ад раённага цэнтра, 296 км ад абласнога цэнтра, 24 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі горада Смаргонь. 30 чэрвеня 2016 г. да адміністрацыйнай тэрыторыі сельсавета быў далучаны Лылойцінскі сельсавет.
Цэнтр сельсавета - аграгарадок Жодзішкі размешчаны на аўтадарозе Смаргонь − Горыдзеняты − Жодзішкі – Завідзіненты.
Утварылася вёска Жодзішкі больш за 500 гадоў таму. Дакладныя дадзеныя не ўстаноўлены. Мяркуючы па касцёлу, які быў пабудаваны ў 1612 годзе, мае здагадкі, што людзі пражылі не менш за 100 гадоў, пакуль адважыліся пабудаваць сабе такі храм. У 2005 годзе вёсцы Жодзішкі прысвоены статус аграгарадка.
Колькасць населеных пунктаў − 68, колькасць насельніцтва на 01.01.2024 − 2412 чалавек, колькасць гаспадарак – 1269.
• Айцвілы − вёска
• Андрэеўцы− вёска
• Бярозы − вёска
• Баравыя – хутар
• Будзілкі – вёска
• Буякі − вёска
• Буянцы − вёска
• Вайнідзеняты − вёска
• Гаравішкі – хутар
• Гарыдзеняты − вёска
• Гародзькава − хутар
• Данюшава − вёска
• Дарышча−хутар
• Дзевятні − вёска
• Дзексна − хутар
• Дзенавішк і− вёска
• Дабраўляны − вёска
• Дубатоўка – вёска
• Дубкі − вёска
• Жодзішкі − аграгарадок
• Заблоцце − вёска
• Завелле − вёска
• Казяняты − вёска
• Казярнікі−вёска
• Калпяя − вёска
• Капачы − вёска
• Каробкі − вёска
• Лапавойня − хутар
• Лявонавічы − вёска
• Лылойці − аграгарадок
• Маркоўцы − вёска
• Мель – хутар
• Міхнічы − вёска
• Нястанішкі − вёска
• Новая Рудня − вёска
• Ворціха − хутар
• Асянішкі − хутар
• Ашмянец − вёска
• Пілавойці − хутар
• Пільцы − вёска
• Плавушка − хутар
• Пагор’е − хутар
• Пазборцы − вёска
• Паляны − вёска
• Паніжаны − вёска
• Пастарыні-3 −вёска
• Працуты − вёска
• Расла – вёска
• Рымшыненты − вёска
• Росцішкі − хутар
• Селішча − вёска
• Сяляцічы − хутар
• Сенцяняты − вёска
• Сакалец − хутар
• Сасноўка – вёска
• Сачаняты − вёска
• Стаўбуцева − вёска
• Станчыненты − вёска
• Сыраваткі − вёска
• Трылесіна − вёска
• Укропенка − вёска
• Хведзевічы − вёска
• Хваецкаўшчына – хутар
• Хацілавічы − вёска
• Чарняты − хутар
• Чорная Лужа − хутар
• Чорны Бор − хутар
• Шыманэлі – вёска
Арганізацыі:
Філіял «Жодзішкі» унітарнага вытворчага прадпрыемства «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» (тэл. 90946);
Жодзішкаўскае лясніцтва ДЛГУ «Смаргонскі вопытны лясгас» (тэл. 41192).
Установы адукацыі:
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жодзішкаўская сярэдняя школа» (тэл. 91110);
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сыраваткінская базавая школа» (тэл. 41788);
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жодзішкаўская дзіцячая школа мастацтваў» (тел.90894).
Установы аховы здароўя:
Жодзішкаўская амбулаторыя з дзённым стацыянарам на 8 ложка-месцаў (тэл. 91544);
ФАП у аграгарадку Лылойці (тэл. 99432);
ФАП у вёсцы Сасноўка (тэл. 45905);
ФАП у вёсцы Сыраваткі (тэл 41746);
аптэка ў аграгарадку Жодзішкі (тэл. 90881);
дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Лясная паляна», (тэл. 90934).
Установы культуры:
Аддзел культуры і вольнага часу «Жодзішкаўскі Дом культуры» на 200 месцаў (тэл. 90641);
сектар культуры і вольнага часу «Лылойцінскі Дом культуры» (тэл. 90637);
філіял «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» (тэл. 45903);
філіял «Жодзішкаўская сельская бібліятэка» (тэл. 90893);
філіял «Лылойцінская сельская бібліятэка» (тэл. 95794)
Гандлёвыя прадпрыемствы:
9 магазінаў рознічнага гандлю;
3 аўтамагазіны абслугоўваюць 68 населеных пунктаў.
Сфера паслуг:
Жодзішкаўскае адзяленне паштовай сувязі (тэл. 90954);
Сыраваткінскае адзяленне паштовай сувязі (тэл. 41725);
Лылойцінскае адзяленне паштовай сувязі (тел.99436);
Аддзяленне №4146 ЦБУ №423 ААТ «АСБ «Беларусбанк» (тел. 90952).
Філіял УТЦСАН «Цёплы дом» у аг. Лылойці (тел. 98824).
Воінскія пахаванні і сімвалічныя знакі:
Сімвалічны помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадкахЖодзішкі і Лылойці, вёсках Дабраўляны, Расла, Сасноўка, Сыраваткі, Трылесіна.
Воінскае пахаванне рускіх салдат перыяду Першай сусветнай вайны ў в.Калпяя;
Воінскія могілкі ў вёсках Чарняты, Маркоўцы, Калпяя;
Воінскае пахаванне ў вёсцы Расла;
6 індывідуальных магіл;
Магіла беларускага пісьменніка Артура Цяжкага на могілках у вёсцы Нястанішкі.