Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Грамадства / Маладзёжная палітыка

Маладзёжная палітыка

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта

Адрас: 231045 г. Смаргонь, вул. Леніна, каб.227. Тэл. 8 (01592-3-76-36)
Рэжым працы: з 8.00 да 17.00 гадзін, абед з 13.00 да 14.00 гадзін. Субота, нядзеля – выхадны.
Галоўны спецыяліст аддзела, які курыруе пытанні рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў раёне – Барташ Алена Аляксандраўна.

Моладзь – стратэгічны рэсурс развіцця краіны, і ўсе пытанні, звязаныя з жыццём маладых людзей, уваходзяць у сферу нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў. Моладзевая палітыка ў Смаргонскім раёне рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі" і іншымі актамі заканадаўства. Мэтамі дзяржаўнай моладзевай палітыкі з'яўляюцца: усебаковае выхаванне моладзі, садзейнічанне яе духоўнаму, маральнаму, прафесійнаму і фізічнаму развіццю, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі, свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці грамадства; сацыяльная, матэрыяльная, прававая і іншая падтрымка моладзі; пашырэнне магчымасцяў моладзі ў выбары жыццёвага шляху.
Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай моладзевай палітыкі з'яўляюцца:
 грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
 садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі;
 дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў;
 садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу;
 дзяржаўная падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі;
 дзяржаўная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
 рэалізацыя маладзёжнай кадравай палітыкі;
 садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб'яднанне;
 садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска значных ініцыятыў;
 міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва.
Дзяржаўная моладзевая палітыка можа ажыццяўляцца і па іншых напрамках.
Па стане на 1 студзеня 2019 года колькасць моладзі Смаргонскага раёна склала 6 885 чалавек.
Праца па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі будуецца ў адпаведнасці з асноўнымі нарматыўнымі і прававымі дакументамі, якія рэгулююць працу з моладдзю ў Рэспубліцы Беларусь, будаўніцтва жылля, пытанні працаўладкавання і другаснай занятасці, мерапрыемствы па духоўна-маральнаму, эстэтычнаму, патрыятычнаму выхаванню, прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяроддзі.