Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.09.2020

16 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і журналістам, ураджэнцам Смаргоншчыны Аркадзем Трафімавічам Жураўлёвым

16 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і журналістам, ураджэнцам Смаргоншчыны Аркадзем Трафімавічам Жураўлёвым. З нагоды 65-гадовага юбілея пісьменніка прайшло мерапрыемства “Да мяне прытулілася слова”у літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы”. З пачуццём асабліва трапяткой любові творца расказаў прысутным пра сваю малую радзіму – вёску ГараніСмаргонскага раёна, шчыра падзяліўся ўспамінамі пра дзіцячыя гады. З асноўнымі вехамі яго творчай дзейнасці пазнаёмілі вядучыя Дурэйка З.А. і Мястоўская В.А.. Гучалі віншаванні юбіляру, а ён з удзячнасцю чытаў свае лірычныя навэлы, вершы, якія заварожваюць вобразнасцю, жывым родным словам.Музычныя нумары вучаніц ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага”Кіры Чэкун і Ксеніі Махнач задалі добры насторой прысутным.