05.02.2021
Дыялогавая пляцоўка ў “Цёплым доме”
Ініцыятарам гэтай сустрэчы, якая адбылася 5 лютага ў Смаргонскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” стала кіраўніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама. Абмяркоўваліся пытанні пенсійнага забеспячэння, вызначаліся патрэбы пенсіянераў у пашырэнні пераліку сацыяльных паслуг. У гутарцы за круглым сталом бралі ўдзел наведвальнікі і актывісты цэнтра сацыяльных паслуг. На іх пытанні давалі адказы начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Зоя Крачкоўская, начальнік аддзела пенсій і дапамог Наталля Сташко, дырэктар ЦСАН “Цёплы дом” Марына Нікалайчык і спецыялісты гэтай установы.
Гутарка прайшла ў канструктыўным кірунку, у зацікаўленай атмасферы ўзаемаразумення.
(Больш падрабязна чытайце ў газеце “Светлы шлях”) Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.