24.07.2020
Дзень піратаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №13 г. Смаргоні»
Лета - час прыгод! Многія хлапчукі, а часам нават і дзяўчынкі мараць адправіцца ў далёкае падарожжа. Яшчэ б - у столькіх кнігах і фільмах распавядаецца аб тым, як героі адпраўляюцца ў шлях, поўны небяспек і цікавых прыгод. На пірацкім караблі ў дзіцячы сад №13 прыплыў пірат Зоркае вока. З сабой ён прывёз куфар поўны скарбаў, але ключ ад куфра недзе страціў.
Выхаванцы старэйшых груп дапамагалі знайсці пірату ключ. Гэта яны рабілі дзякуючы карце. Дзяцей чакалі вясёлыя прыгоды, а дакладней - пірацкія гульні. Каб прайсці выпрабаванні, трэба было знайсці запіску, на якой было заданне, што трэба выканаць. Маленькія падарожнікі спаборнічалі ў смеласці, кемлівасці , спрыце.
Узнагародай за ўсе іх намаганні паслужыў адшуканы на дрэве пірацкі ключ ад куфра, у якім дзеці знайшлі скарбы – сумленна заробленыя медалі.
У выхаванцаў засталася маса станоўчых эмоцый на ўвесь дзень. Было вельмі дынамічна, цікава, весела.
Таццяна Васілеўская, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.