Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.12.2020

Эканоміка і мы – неразлучныя сябры!

 Напэўна, некага наведаюць сумненні, ці могуць выхаванцы  дзіцячага сада сябраваць з такім, на першы погляд, недзіцячым тэрмінам. Завітайце ў групу дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа” і вы ўпэўніцеся ў адваротным. Не зважаючы на такі юны узрост, нашы дзеці ідуць у нагу з патрабаваннямі часу і растуць добра асвядомленымі ў аспектах эканамічнага выхавання. Свае першыя крокі ў свет эканомікі яны ўжо зрабілі ў сям’і, дзе ўпершыню ўбачылі сапраўдныя грошы, усвядомілі той факт, што мамы і таты ідуць на працу і атрымліваюць там зарплату, за якую пасля сумесна здзяйсняюць пакупкі для ўсіх членаў сям’і. А ў дзіцячым садзе гэты назапашаны вопыт замацоўваюць у час такой любімай усімі дзецьмі гульні  “Магазін”, дзе “купляюць” і “прадаюць”, “расплачваюцца” за пакупкі “грашыма” і банкаўскай  карткай.    Мы вырашаем эканамічныя пытанні пры рашэнні матэматычных задач, азнаямленні з навакольным светам, пры чытанні казак. І найлепшы вынік нашай  працы ў тым, што дзеці правільна выкарыстоўваюць атрыманыя веды. На прыкладзе размеркавання грошай на пакупкі нашы выхаванцы замацоўваюць уменне складаць, адымаць, у іх фарміруюцца ўяўленні аб рэальным кошце рэчаў і паслуг. Мы замацоўваем і ўдакладняем уяўленні дзяцей аб свеце эканамічных з’яў і тэрмінаў у дыдактычных гульнях “Кім быць?, “Сямейны бюджэт”, “ Мае пакупкі”, “Абмен”. Зрабіць эканоміку зразумелай  дапамагаюць сюжэтна-ролевыя гульні “Супермаркет”, “Будаўніцтва дома”, “Цырульня”, “Атэлье”. У час спецыяльна арганізаванай дзейнасці дзеці знаёмяцца  з прафесіямі, што  дапамагае  зразумець ролю працы ў жыцці чалавека, выхоўваць беражлівыя адносіны да рэчаў і прыродных рэсурсаў. Эканамічнаму выхаванню садзейнічае знаёмства з прамысловымі цэнтрамі і прадпрыемствамі нашага краю. Мы праводзім гутаркі аб гісторыі паходжання грошай, аб тым, куды можна патраціць грошы, як трацяць іх у сям’і. Ала Паўлоўская, выхавальнік.