01.09.2020
Як засвоіць з дзецьмі правілы дарожнага руху?
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі - сад №15 г.Смаргоні" у рамках рэспубліканскага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Увага - дзеці!" 28 жніўня прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў гульні: лато "Дарожныя знакі», «Можна - нельга», «Назаві транспарт», «Каляровыя аўтамабілі», «Пешаходы і вадзіцелі», «Чырвоны, жоўты зялёны» і інш. З вялікай цікавасцю дзеці разглядалі ілюстрацыі, кнігі, малявалі малюнкі, адгадвалі загадкі. Карыснымі і пазнавальнымі сталі тэматычныя гутаркі аб правілах дарожнага руху. Педагогі імкнуліся данесці да выхаванцаў, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы. Дзеці засвоілі неабходныя прадстаўленні, уменні і навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.
На пляцоўцы, прадугледжанай для вывучэння правілаў дарожнага руху, з выхаванцамі старшага дашкольнага ўзросту было праведзена спартыўнае свята «Азбука дарожнай бяспекі». Дзеці змаглі замацаваць свае веды на практыцы. У цікавай гульнявой форме з вясёлым Святлафорам усе дружна адгадвалі загадкі. Выхаванцы праявілі ўвагу і спрыт у гульнях «Чырвоны, жоўты, зялёны», «Знайдзі патрэбны колер», у эстафетах «Бяспечнае кола", "Юныя аўтамабілісты» і інш.
Веды, атрыманыя ва ўстанове дашкольнай адукацыі, нашы выхаванцы змогуць прымяніць у рэальным жыцці, на практыцы.
Алена ТРАСКОЎСКАЯ,музычны кіраўнік,
Наталля МІТТЭРКОВА,кіраўнік фізічнага выхавання ДУА "Яслі-сад № 15 г. Смаргоні".