Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.08.2023

Паспрачаемся аб густах: чым будуць карміць школьныя сталоўкі?

 Харчаванне дзяцей у школе – тэма не новая и досыць спрэчная. Калі абед амаль цалкам ідзе ў адходы, дзіця застаецца галодным, бацькі плацяць грошы літаральна “за паветра”, прафесійная самаацэнка работнікаў сталовай імкнецца ўніз. Праблема гэтая актуальная па ўсёй краіне, таму яшчэ ў канцы мінулага года Міністэрства адукацыі вырашыла правесці ў некаторых беларускіх школах эксперымент па арганізацыі харчавання вучняў. Эксперымент аказаўся ўдалым. А што новага дзякуючы яму з’явіцца ў школьных сталоўках нашага раёна, разважаем разам з тэхнолагам цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ірынай Шумак. Ірына Віктараўна расказала, што хоць школы Смаргоншчыны не ўдзельнічалі ў эксперыменце, меню ў сталоўках папоўнілася новымі стравамі. Сачылі, як дзеці ўспрынялі новаўвядзенні, праводзілі анкетаванне і сярод вучняў, і сярод бацькоў. Мы задаліся пытаннем, адкуль жа бярэцца спіс страў, якія прапануюць дзецям у школе. Аказваецца, меню распрацоўваецца ў Міністэрстве адукацыі. Мінулае, па якім гатавалі раней, з’явілася ажно ў 2006 годзе. Не дзіва, што многія стравы прыеліся дзецям. А што будзе, калі школьныя сталоўкі пачнуць працаваць па новых прынцыпах? “Па сутнасці, стравы будуць гатавацца з тых жа прадуктаў, што і раней. Зменяцца спосабы прыгатавання. Мы паспрабавалі ўжо ўвесці нешта новае ў мінулым годзе. І ўбачылі, што, напрыклад, нагетсы – тое ж курынае філе – але ў адходы не пайшло амаль нічога з дзіцячых сталоў. Нешта мяняць не будзем. Тое ж бульбяное пюрэ школьнікі добра ядуць заўсёды”, - разважае Ірына Шумак. Спецыялісты мяркуюць, што добра дзеці прымуць мітболы з сырам, запечаную бульбу, новыя салаты, безумоўна, парадуе дзяцей гарачы шакалад. Ірына Віктараўна запэўніла, што школы раёна гатовыя да новаўвядзенняў. Хоць афіцыйна не ўсе навучальныя ўстановы пераходзяць  на новыя прынцыпы работы, меню для ўсіх будзе адзінае. Дарэчы, і тут магчымы змены. Работнікі сталовых адсочваюць, якія стравы не карыстаюцца попытам. Тады ўжо справа тэхнолага падумаць, чым можна замяніць іх. Змяняецца таксама час наведвання сталоўкі. Цяпер школьнікаў будуць карміць не раней, чым праз дзве га­дзіны пасля пачатку ўрокаў. Гэта можа выклікаць некаторыя цяжкасці ў навучальных установах, дзе колькасць дзяцей значна перавышае колькасць месцаў у сталоўках. Але з цягам часу будуць вырашаць і гэтую праблему. Некаторых змен патрабуе і абсталяванне школьных сталовак. Будуць паступова закупляць новыя канвектаматы, маразільныя камеры і іншае. Сваё бачанне перамен у арганізацыі харчавання выказала шэф-повар Залескай сярэдняй школы Вольга Гнілазуб. “Мы ўжо спрабавалі гатаваць накаторыя стравы, - распавядае яна. – Бачым, што работы ў нас прыбавіцца. У меню з’явіцца больш гародніны – а гэта чыстка, дадатковая апрацоўка. Але ведаеце, калі дзеці з апетытам з’ядаюць тое, што мы ім прапануем, то такія цяжкасці становяцца нязначнымі”. Повары з Залескай школы з пачатку восені да канца вясны кормяць каля 120 школьнікаў. Дагадзіць кожнаму, безумоўна, не атрымаецца. Але ўжо бачна, што новыя стравы з’ядаюцца куды хутчэй за ранейшыя. Некаторыя дзеці, якія больш за шэсць гадзін знаходзяцца ў школе, за дадатковую плату атрымліваюць падвячорак. Звычайна гэта смажанка, піцца – дзеля такога вучні гатовыя і ў школе рэгулярна затрымлівацца. “Новыя стравы з’явіліся і ў меню дзіцячага садка. Напрыклад, дранікамі маленькія выхаванцы былі вельмі задаволеныя”, - падзялілася Вольга Міхайлаўна. Ці прывядзе новая сістэма харчавання да паляпшэння апетыту школьнікаў – пакажа навучальны год. Будуць і далей право­дзіцца апытанні і анкетаванні, каб выпрацаваць сістэму, якая задаволіць усіх. Віялета ВОЙТКА.