Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.09.2021

Сябруюць дзеці на ўсей планеце!

 17 верасня ў  дзяржаўнай установе адукацыі “Санаторны яслі-сад №9 г. Смаргоні” з выхаванцамі сярэдняй групы №3 быў праведзены занятак “Сябруюць дзеці на ўсей планеце”. Мерапрыемства прайшло ў форме віртуальнага падарожжа па зямному шару,  падчас якога  дзеці шукалі  новых сяброў. Выканаўшы заданне, яны маглі адарваць пялёстак ад чароўнай кветачкі і апынуцца ў любым кутку нашай планеты Зямля. Так, выхаванцы пасябравалі з дзецьмі з Японіі. Разгледзілі іх адзенне, павіталіся па-японску (паклонам корпуса) і даведаліся, што тыя любяць гуляць у цацкі, якія робяць сваімі рукамі (арыгамі). На памяць гэтым былі зроблены самалёцікі. Затым адправіліся ў Афрыку. Там даведаліся, чаму ў іх цёмны колер  скуры, як яны вітаюцца. У Адрыцы  вельмі горача, таму людзі носяць легкае адзенне. Прыхільнасць  афрыканцаў да танцаў была адлюстравана ў  сяброўскім танцы “Чунга-Чанга”. Адарваўшы трэці пялёстак і пачытаўшы вершы пра сяброўства, нашы выхаванцы змаглі пазнаёміцца з  эскімосамі. Павіталіся з імі маханнем рук, разгледзілі іх адзенне і  незвычайнае жыллё – іглу (з вялікіх кавалкаў лёду). Каб у доме эскімосаў было цепла, трэба  раскласці мехавыя футры і развесці агонь. У знак сяброўства была арганізавана гульня “Белыя мядзведзі”. Апошні пялёстак кветачкі дапамог вярнуцца ў Беларусь, дзе жыцуць не толькі беларусы, але і дзеці  іншых нацыянальнасцей. Усім тут хапае месца. У заключэнне з дапамогай далонек быў намалёваны плакат “Сябруюць усе дзеці на нашай планеце”. Усе павінны ведаць, калі будзе дружба, то і будзе мір! Автор: Людміла Чарнецкая, выхавальнік ясляў-сада №9.