Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.09.2020

Свой лёс - свая дарога

 Вось ужо некалькі дзён, як у мяне маўчыць тэлефон. Неяк нават няёмка ад гэтай цішыні. Мітушуся, штохвілінна пазіраю на яго: можа, не пачула званка ці своечасова не ўбачыла чарговае паведамленне? Пасля ўспамінаю: усё скончылася, і мае адзінаццацікласнікі ўжо студэнты, так, студэнты-першакурснікі розных навучальных устаноў. Пачатак 2020 года выдаўся складаным з-за пандэміі. Хваляваліся ўсе: вучні, бацькі, настаўнікі. Пытанняў узнікала больш, чым адказаў на іх. Дзякуючы зладжанай працы дырэктара школы Раісы Захарыч, намеснікаў дырэктара па навучальнай і выхаваўчай рабоце, настаўнікаў, якія працавалі ў маім класе, бацькоў, усе 34 вучні паспяхова здалі ЦТ па 9 прадметах. Яны сталі студэнтамі ВНУ (31 чалавек), навучэнцамі ССНУ (3 чалавекі). Восем юнакоў і дзяўчат класа марылі стаць урачамі. Іх мара здзейснілася. Нягледзячы на высокія прахадныя балы ў медуніверсітэт, яны былі залічаны ў лік студэнтаў гэтай прэстыжнай установы. Студэнтамі БНТУ былі залічаны яшчэ пяць нашых вучняў. Вельмі прыемна, што шэсць вучняў з класа будуць прадаўжаць справу настаўнікаў. Яны – студэнты педагагічных ВНУ. Сярод вучняў класа ёсць і тыя, хто звязаў сваё жыццё з юрыспрудэнцыяй, ядзернай фізікай, лінгвістыкай, эканомікай, ветэрынарнай медыцынай і біяэкалогіяй. За кошт дзяржаўных сродкаў навучання будуць займацца 29 чалавек і толькі 5 - за ўласныя сродкі. І, напэўна, самае галоўнае: усе вучні паступілі туды, куды марылі яшчэ з 10 класа. Гэта быў мэтанакіраваны выбар, а не спантанны (куды хапіла балаў). І няхай у мяне летні адпачынак быў не такі, як заўсёды. Я разам са сваімі вучнямі, хоць і ў думках, здавала ЦТ, з трапятаннем глядзела вынікі, стаяла ў чарзе на падачу дакументаў, чакала пачуць: “Я прайшоў!”. Мне прыемна сказаць аб тым, што, нягле дзячы на ўсе цяжкасці, павароты лёсу, мае выхаванцы з годнасцю вытрымалі ўсе выпрабаванні і сталі студэнтамі. Суседка па дачы, якая не ведала дакладна, дзе і кім я працую, неяк спыталася пра мой водпуск. Пачуўшы, што ён у мяне пачаўся 18 жніўня і закончыўся 24 жніўня, вельмі здзівілася. Чаму? А таму, што я класная мама выпускнога класа – і гэтым усё сказана. P. S. 18 жніўня, 15.00, чарговы, 34 званок. Доўгачаканае: “Я студэнт! Мяне залічылі!”. Слёзы на вачах, віншаванні. Усё. Вось цяпер я спакойная, вось цяпер я магу адпачыць. Марына ДЗЯТКОВІЧ, класны кіраўнік 11 класа СШ №5, выпуск-2020.