Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.10.2020

У Крэве прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

2 кастрычніка ў Крэве прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Другія крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва”. У ёй удзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ганна Джумкова, навукоўцы са сталіцы і мясцовыя краязнаўцы. Вяла гэта мерапрыемства начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражава. А пачалося яно з плянарнага пасяджэння, потым была праца ў секцыях, навуковая экскурсія ў Крэўскі замак, наведанне музея Крэўскай сярэдняй школы. Пасля гэтага ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі пераехалі ў Смаргонь і паўдзельнічалі ў адкрыцці міні-выставы “Нечаканае Крэўскае гарадзішча” ў гісторыка-краязнаўчым музеі. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара.