14.07.2020
«Веселись, играй – в деревне побывай!»
11 ліпеня на пляцоўцы каля сельскага клуба аг. Войстам "Войстомскі сельскі клуб" прайшла музычна-забаўляльная праграма «Веселись, играй – в деревне побывай!», якая стала сапраўдным святам для ўсіх прысутных.
На пляцоўцы каля сельскага клуба сабраліся не толькі жыхары аг. Войстам, але многа гасцей з суседніх вёсак і горада Смаргонь. Весялосці і радасці ў гэты суботні дзень было дзе разгарнуцца! Госці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, спартыўных гульнях і віктарынах. Музычныя нумары ў выкананні Алы Пашэвіч і Яўгена Андрыцы сталі сапраўдным падарункам для аматараў паспяваць і патанчыць. У арганізацыі правядзення мерапрыемства прынялі ўдзел Міхаіл Аленцэвіч, Яўген Дзевяцень і многія актыўныя жыхары аг. Войстам.
Людзі доўга не хацелі разыходзіцца, таму дыскатэка пад адкрытым небам стала працягам мерапрыемства.
Асаблівую падзяку за арганізацыю мерапрыемства хочацца выказаць Яўгену Андрыцы, чые песні і музычнае суправаджэнне зрабілі свята відовішчным і насычаным!