Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.03.2023

Войстам - калыска паэта. Да 75-гадовага юбілею Генадзя Пашкова

Прыгожы юбілей – 75 гадоў – 23 сакавіка адзначае наш былы вучань, вядомы зямляк Генадзь Пашкоў. Асаблівае месца ў школьным музеі Войстамскай БШ адведзена гэтай цікавай Асобе. Пры вывучэнні асобных тэмаў на ўроках беларускай літаратуры шырока выкарыстоўваецца матэрыял экспазіцыі. Першае знаёмства вучняў з творчасцю пісьменніка адбываецца ў 8 класе пры вывучэнні раздзела “Голасам душы і сэрца”, а ў 11 класе – пры вывучэнні сучаснай беларускай паэзіі. Васьмікласнікі знаёмяцца з вершам “Пазвоніць вясна аднойчы…”, дзе паэт заклікае дзівіцца жыццю, бо “і ты, і Зямля, і Жыццё – адна найвялікшая тайна. Верш сімвалічны: нарадзіўся Генадзь Пятровіч  вясной. Імя паэта займае вартае месца сярод такіх класікаў, як Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Максім Багдановіч, Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка, творчасць якіх вывучаецца ў гэтым раздзеле. Глыбей раскрыць некаторыя моманты жыцця, акунуцца ў вытокі творчасці Генадзя Пашкова таксама дапамагаюць музейныя матэрыялы. Тут змешчаны шматлікія фотаздымкі з сямейнага альбома пісьменніка, фотаздымкі з калегамі, выпіска з кнігі запісу атэстатаў сталасці, частка кніг, падараваных пісьменнікам установе. І ў кожнай з іх прысвячэнне сваім землякам. Вось адно з іх: Землякам дарагім маім з Войстама, І для ўсіх, хто навокал – не госць, З пачуццём і шчымлівым, і вострым, Што зрабіў, Вы прыміце, як ёсць! Паэт ніколі не забываў той куточак, дзе прайшло яго дзяцінства, дзе ён “станавіўся на крыло”. Пакуль дазваляла здароўе, ён часта наведваў родныя мясціны, быў жаданым госцем у нашай школе. А мы, удзячныя землякі, заўсёды будзем памятаць і выконваць яго наказ: “сеяць заўсёды мудрае і светлае”. Тэрэса АЎТУШКА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Войстамскай БШ.