19.11.2020
Выстава “Пад знакам Крэўскай уніі” працуе ў гісторыка-краязнаўчым музеі
Сёлета адзначалася 635 гадавіна падпісання Крэўскай уніі. З гэтай нагоды на мінулым тыдні ў гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі выставу “Пад знакам Крэўскай уніі”.
Крэўскі замак, несумненна, - важнейшы архітэктурны помнік ХІV стагоддзя, гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. У пачатку ХІV стагоддзя вялікі князь Гедымін пачаў яго будаўніцтва для аховы сваіх уладанняў. Кажуць, што ўзводзілі замак сапраўдныя волаты, пра гэта сведчаць вялізныя валуны, якія ёсць у яго сценах.
чытаць далей