Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.07.2020

Выхаванцы дзіцячага садка адзначылі Купалле

 Дзень Івана Купалы пачаўся з таго, што выхаванцы сабраліся на спартыўнай пляцоўцы. У госці да дзяцей прыйшла Кікімара, якая з задавальненнем пагуляла з імі ў рухомыя гульні: "Ручаёк", "Перанясі ваду ў вёдрах" і інш. Потым адгадвалі загадкі, спявалі песні, вадзілі карагоды. Асабліва весела прайшла эстафета, у якой дзеці спаборнічалі ў сіле, спрыту і вынослівасці. Дзеці даведаліся, што па павер'і ў купальскую ноч зацвітае папараць-кветка, і той, хто яе знойдзе, будзе чуць галасы звяроў, птушак, раслін. А яшчэ, па традыцыі, у гэты дзень людзі аблівалі адзін аднаго вадой і скакалі праз вогнішча, тым самым чысцячы сябе ад усяго дрэннага. Такія мерапрыемствы дапамагаюць развіваць цікавасць дзяцей да гісторыі, культуры, старадаўніх звычаяў. Выхаванцы дзіцячага садка правялі час цікава, актыўна і весела. Дзякуючы добра арганізаванай працы педагогаў, дзеці ў летні перыяд маюць не толькі магчымасць цікава правесці час, але і ўмацаваць сваё здароўе, удзельнічаючы ў фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах. Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА "Яслі-сад №13 г. Смаргоні".