Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.06.2021

Yа пляцоўцы перад Смаргонскай раённай бібліятэкай праходзіла інфармацыйна-патрыятычная вулічная акцыя“#Память_книга_оживит”

 22 чэрвеня,уДзень усенароднага смутку і памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайныў Беларусі,на пляцоўцы перад Смаргонскай раённай бібліятэкай з 10.00 да 12.00 праходзіла  інфармацыйна-патрыятычная вулічная акцыя“#Память_книга_оживит”. Вядучыя расказалі пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, пра подзвігі абаронцаў Брэсцкай крэпасці, прывялі фактычныя дадзеныя пра страты, якія панёс беларускі народ у гады вайны.  У гэты дзень ўспаміналі аб усіх загінуўшых: аб тых, хто прыняў на сябе першы ўдар,аб тых, хто змагаўся на франтах і ў партызанскіх атрадах, аб тых, хто гераічна працаваў у тыле і тых, хто быў сагнаны ў Нямеччыну і закатаваны ў канцлагерах, – усіх, хто бачыў і ўсвядоміў жахі фашызму. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі і правялі адкрыты мікрафон “Страницы книг расскажут о войне”, падчас якога хлопчыкі і дзяўчынкі  чыталі вершы ваеннай тэматыкі з кніг.Пранізлівыя і незабыўныя радкі вершаў і мастацкіх твораў застаюцца ў памяці і выклікаюць у нас вялікую павагу да людзей, якія перамаглі ў вайне. Дзеці збіралі пазлы “Автомат”,удзельнічалі ў інтарактыўнай гульні “Тревожный чемоданчик”, а таксама кожны жадаючы змог размаляваць плакат ваеннай тэматыкі.