Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.10.2020

Жыццё такое, якія мы

 Гераіня знакамітага фільма “Масква слязам не верыць” сцвярджае, што пасля 40 жыццё толькі пачынаецца. А вось мае гераіні, пастаянныя наведвальніцы разнастайных гурткоў і аб’яднанняў па інтарэсах, маюць свой досвед і свае перакананні. Для кожнай з іх жыццё набыло новы сэнс у розны час, у розным узросце. Але, што цікава, - узрост перастаў давіць цяжарам гадоў на іх свядомасць, калі яны знайшлі занятак для душы, сябровак для стасункаў, а галоўнае - харчаванне для розуму. Сёння цяжка згадаць усе паездкі, вандроўкі, экскурсіі, у якія ездзілі мае знаёмыя з “Цёплага дома”. На мінулым тыдні нас чакала чарговае падарожжа ў Навагрудак. Пасля вымушанай самаізаляцыі людзі з вялікім жаданнем адгукнуліся на прапанову, і ў турыстычным аўтобусе свабодных месцаў фактычна не было. Сярод іншых пазнаю сваю колішнюю знаёмую Раісу Паўлаўну Ляонаву. Дакладней, гэта яна мяне пазнала, бо яшчэ гадоў 10 таму былі з ёй у паездцы па абмену вопытам. На гэты раз Раіса Паўлаўна была не адна, а з мужам Аляксеем Паўлавічам. Наведванне навагрудскага музея Адама Міцкевіча, кургана імя гэтага слыннага паэта, музея яўрэйскага супраціву і сядзібы “Літоўка” пакінула моцнае ўражанне ў Аляксея Паўлавіча. Дарэчы, гэта не першая яго паездка. Актыўныя пенсіянеры - заядлыя тэатралы, некалькі разоў на год выпраўляюцца яны ў чарговы Мінскі тэатр. Такой жа думкі прытрымліваецца і Марыя Якаўлеўна Манчак. У паездцы была разам з мужам Антонам Іосіфавічам. Яны заўжды разам, з таго моманту, калі пазнаёміліся на ЗАСе. Яна лабарантам працавала, ён - слесарам. Так і адпрацавалі муж і жонка ажно да пенсіі на адным аб’екце. Выгадавалі траіх дзяцей у сваёй двухпакаёвай кватэры, большай не дачакаліся, а цяпер большая і не патрэбна, бо дзеці раз’ехаліся, у кожнага свая сям’я. Бацькі ж радуюцца жыццю, час ад часу выпраўляючыся ў вандроўку.  Марыя Якаўлеўна яшчэ і гурткі наведвае, вучыцца новаму ці ўспамінае забытае старое, на што раней не хапала часу. А галоўнае - жыццё працягваецца. Важна, каб працяг быў цікавы, матывуючы, радасны, каб кожны дзень прыносіў чарговыя адкрыцці і прыемныя эмоцыі. Ала СТРАШЫНСКАЯ. Фота аўтара.