Анонсы

22.08.2025
 23 жніўня 2025 г. запрашаем на “Кушлянскі фэст” – традыцыйнае літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (Смаргонскі раён). Сёлета фэст будзе прысвечаны юбілейнай даце – 185-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча Францішка Казіміравіча Багушэвіча. У праграме свята: экскурсіі па музеі-сядзібе; сустрэчы з літаратарамі; майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры; музычная праграма ад Смаргонскага раённага цэнтра культуры; духмяная гарбата з зёлак, народныя прысмакі, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята. Спецыяльны музычны госць - народны фальклорны ансамбль “Сарматы”.
предыдущая ...
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
... следующая