Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Эканоміка / Прамысловасць

Прамысловасць

Прамысловасць I квартал 2025 г.
У цэлым па раёне за студзень – сакавік 2025 г. выраблена прамысловай прадукцыі на суму 621,6 млн рублёў, што складае ў аб'ёме вобласці 11,9 адсотка (далей – %) (у студзені – сакавіку 2024 г. – 12,3 %).
Індэкс фізічнага аб'ёму па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 99,8 %, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць – 99,8 % (удзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці ў фактычна адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, – 97,9 %) (далей у дужках - значэнне ўдзельнай вагі); забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 99,9 % (1,6 %); водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 104,0% (0,5 %).
У апрацоўчай прамысловасці дамінуе вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў – 59,5%, вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы – 28,2%, вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі – 7,2%.
На долю арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання па выніках I квартала 2025 года прыпадае 8,3 % аб'ёму прамысловай вытворчасці раёна, камунальнай – 11,2 %, юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці – 80,5 %.
Тэмп росту прамысловай вытворчасці арганізацый рэспубліканскай падпарадкаванасці склаў 106,8 % да аналагічнага ўзроўню 2024 года. Арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, забяспечаны рост прамысловай вытворчасці на ўзроўні 131,8 %. Тэмп росту прамысловай вытворчасці прадпрыемствамі без ведамаснай падпарадкаванасці склаў 100,7 %.
 На 1 красавіка 2025 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 230,2 млн. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 117,2 % (на 1 студзеня 2025 г. – 90,2 %).
 Запасы гатовай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, склалі 37,6 млн. руб. або 162,6 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2025 г. – 49,5 %).
 Па юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці запасы гатовай прадукцыі склалі 173,4 млн. руб. або 111,2 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2025 г. – 94,6 %).
 Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі за студзень – сакавік 2025 г. склала 2,3 % або 12,5 млн. руб.