Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Эканоміка / Прамысловасць

Прамысловасць

Прамысловасць 1 паўгоддзе 2024 г.
У цэлым па раёне за студзень – чэрвень 2024 г. выраблена прамысловай прадукцыі на суму 1111,1 млн рублёў, што складае ў аб'ёме вобласці 12,0 адсотка (далей – %) (у студзені – чэрвені 2023 г. – 13,4 %).
Індэкс фізічнага аб'ёму па наборы тавараў-прадстаўнікоў склаў 104,7 %, у тым ліку: апрацоўчая прамысловасць – 104,6 % (удзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці ў фактычна адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, – 98,2 %) (далей у дужках - значэнне ўдзельнай вагі); забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 110,5 % (1,3 %); водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў – 104,5% (0,5 %).
У апрацоўчай прамысловасці дамінуе вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў – 56,5 %, вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы – 30,8 %, вытворчасць машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі –7,5 %.
На долю арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання па выніках 1 паўгоддзя 2024 года прыпадае 9,2 % аб'ёму прамысловай вытворчасці раёна, камунальнай – 9,9 %, юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці – 80,9 %.
Тэмп росту прамысловай вытворчасці арганізацый рэспубліканскай падпарадкаванасці склаў 109,1 % да аналагічнага ўзроўню 2023 года. Арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, забяспечаны рост прамысловай вытворчасці на ўзроўні 124,5 %. Тэмп росту прамысловай вытворчасці прадпрыемствамі без ведамаснай падпарадкаванасці склаў 98,5 %.
На 1 жніўня 2024 г. на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна знаходзілася гатовай прадукцыі на суму 193,9 млн. рублёў, удзельная вага запасаў у сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 104,9 % (на 1 студзеня 2024 г. – 84,8 %).
Запасы гатовай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, склалі 15,2 млн. руб. (7,8 % запасаў раёна) або 83,3 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2024 г. – 92,7%).
Па юрыдычным асобам без ведамаснай падпарадкаванасці запасы гатовай прадукцыі склалі 165,4 млн. руб. (85,3 % запасаў раёна) або 110,6 % сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (на 1 студзеня 2024 г. – 80,6 %).
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі за першае паўгоддзе 2024 года склала 2,8 % або 30,1  млн. руб.