Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка Смаргонскага раёна спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў жывёлагадоўлі і вытворчасці збожжа, рапсу, цукровых буракоў, бульбы ў раслінаводстве. Вытворчасцю прадукцыі сельскай гаспадаркі займаецца 7 сельскагаспадарчых арганізацый. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў на 1 студзеня 2024 года складае 59,2 тыс. га. За 35 фермерскімі гаспадаркамі раёна замацаваны3812 га зямельных угоддзяў. Фермерскія гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на вытворчасці розных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі.

Разам з сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў раёне ажыццяўляюць дзейнасць арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта ААТ «Сморгоньаграсэрвіс», вет- і племстанцыі, інспекцыя па насенневодству, ветлабараторыя.

На тэрыторыі раёна  функцыянуюць філіял «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Рыбгас Солы», якія таксама ўносяць свой уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны.

На 1 ліпеня2024 г. ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца 37,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, 23,6 тыс. галоў свіней, 235,5 тыс.галоў птушкі. За студзень-червень 2024 года выраблена валавой прадукцыі на суму свыш 95,2 млн. рублёў, або 13,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2023 года. Валавы надой малака склаў53,6 тыс. тон, або 111,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2023 года. Ад кожнай каровы надоена 4299 кг малака(+483 кг). Вытворчасть прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывелы складае 13,1 працэнта ад агульнай вытворчасці валавой прадукцыі. Сяреднесутачная прывага буйной рагатай жывелы на вырошчванні і адкорме атрымана у колькасьці 742 грамы. Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 7,8 тыс. тон.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі актыўна прыступілі да загатоўкі кармоў. Скошана травяных кармоў у пераліку на умоўныя кармавыя адзінкі 28,4 тыс.тон (196,7 працэнта да 6 месяцаў 2023 года), што у разліку на адну умоўную галаву складае 10 ц.к.а.