Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт
Рус
Бел
Eng
Адрес райвыканкама:
231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Электронная пошта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Тэ
лефон:
(8-01592) 3-76-06
Факс:
(8-01592) 3-76-05
Гродзенскі аблвыканкам
Гродзенскі аблвыканкам
Раён
Райвыканкам
Сельсаветы
Звароты
Адно акно
Эканоміка
Навiны
Сацыяльная сфера
Раён
Райвыканкам
Сельсаветы
Звароты
Адно акно
Эканоміка
Навiны
Сацыяльная сфера
Рус
Бел
Eng
карта сайта
Адрес райвыканкама:
231042, г. Смаргонь, вул. Леніна, 5
Электронная пошта:
smorgon_rik@mail.grodno.by
Тэ
лефон:
(8-01592) 3-76-06
Факс:
(8-01592) 3-76-05
Навiны
Навiны раёна
Навiны рэгiёна
Навiны рэспублiкi
Галоўная
/
Навiны
/
Навiны раёна
Навiны раёна
10.07.2020
У Смаргоні здадзены новы 50-кватэрны дом
Шчаслівыя ўладальнікі новых кватэр у дзесяціпавярховым доме прымалі віншаванні з нагоды здачы ў эксплуатацыю дома па вул Юбілейнай, 33. Пад адным дахам размясціліся 10 аднапакаёвых, 30 двухпакаёвых і 10 трохпакаёвых кватэр. Дом абсталяваны прахадным ліфтом, на пляцоўцы побач размешчаны дзіцячая гульнёвая пляцоўка, паркоўка, крыты павільён з кантэйнерамі для смецця. Культработнікі раённага Цэнтра культуры падрыхтавалі цікавую музычна-тэатралізаваную праграму з вясёлымі дамавічкамі, песнямі, пазітыўнай музыкай, каб гэты дзень запомніўся надоўга жыхарам новых кватэр.
10.07.2020
Выхаванцы дзіцячага садка адзначылі Купалле
Дзень Івана Купалы пачаўся з таго, што выхаванцы сабраліся на спартыўнай пляцоўцы. У госці да дзяцей прыйшла Кікімара, якая з задавальненнем пагуляла з імі ў рухомыя гульні: "Ручаёк", "Перанясі ваду ў вёдрах" і інш. Потым адгадвалі загадкі, спявалі песні, вадзілі карагоды. Асабліва весела прайшла эстафета, у якой дзеці спаборнічалі ў сіле, спрыту і вынослівасці.
08.07.2020
7 ліпеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна памяці пад назвай “Ішоў мой край дарогамі вайны”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
7 ліпеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылася гадзіна памяці пад назвай “Ішоў мой край дарогамі вайны”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства наведалі дзеці школьнага лагера “Маленькая краіна”. Бібліятэкар расказала пра вызваленне горада Смаргонь танкавай брыгадай Асланава. Горад з'яўляўся апорным пунктам нямецкай абароны.
06.07.2020
Скарбніца народных талентаў
Работы з саломкі, скуры, нітак, лазы, гліны, вязаныя і вышываныя рэчы і шмат іншых цікавых работ прадставілі на выставе-кірмашы майстры са Смаргоншчыны і яе госці. Майстар па вышыванні Зофія ВОЙТКА прадставіла выставу-прэзентацыю “Узоры маёй краіны”.
30.06.2020
Міністр культуры РБ наведаў Смаргоншчыну
29 чэрвеня з рабочай паездкай на Смаргоншчыну завітаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар. Юрый Бондар зацікавіўся выставай разгорнутай каля сцен замка і, прачытаўшы прозвішча аўтара фотаработ, з задавальненнем паведаміў, што Сяргей Гапон яго былы вучань.
04.06.2020
ЗМЕНЫ ТЫПАВЫХ ФОРМАЎ ДАВЕДАК
28.05.2020
ПРА НОВАЎВЯДЗЕННІ Ў ПЕНСІЙНЫМ ЗАКАНАДАЎСТВЕ
18 мая 2020г.выйшаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 171 «аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян» (далей – Указ). У ім ахоплены розныя катэгорыі грамадзян па розных напрамках сацыяльнай абароны. У прыватнасці, першае новаўвядзенне датычыцца шматдзетных маці. Павялічваецца перыяд сыходу за малалетнімі дзецьмі, які можа быць залічаны ў агульны стаж з 9 да 12 гадоў пры прызначэнні пенсіі з 1 студзеня 2021г. для тых маці, хто спарадзіў чацвярых дзяцей і выхаваў іх да 8-гадовага ўзросту, указам прадугледжана яшчэ адна гарантыя.
15.05.2020
Каб гнёзды сталі мацнейшымі
15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. З нагоды гэтага свята ў групе падоўжанага дня сярэдняй школы № 7 прайшоў тыдзень, прысвечаны беларускай сям’і. Дзеля таго каб дзеці ўсвядомілі, хто такія продкі, мы зрабілі фотаэкскурс у мінулае.
15.05.2020
Сэрца багацее ад таго, што яно аддае
Тэрмінова патрэбны швачкі-валанцёры для пашыву або раскрою ахоўных касцюмаў. Падыдуць нават тыя, хто не ўмее шыць, але мае швейную машынку і вялікую веру ў свае сілы”, - менавіта з гэтай аб’явы, якая ў пачатку красавіка прачытала Алена Гіль у сацсетках, пачалася яе дабрачынная дзейнасць ва ўмовах каронавіруса. Алена ўмела шыць і нават кроіць, а яшчэ – мае вялікае сэрца, якое не дазволіла ёй праігнараваць пост у Інтэрнэце.
11.05.2020
Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прайшло ў Смаргоні
Кожная другая нядзеля мая адзначана ў святочным календары нашай краіны як Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны гімн і Дзяржаўны сцяг – асноўныя атрыбуты дзяржаўнасці, якія адлюстроўваюць усю самабытнасць, культуру, традыцыі нашага народа. Кожны год у гэты час па ўсёй краіне ўздымаюцца сцягі як сімвалы незалежнасці і суверэнітэту.
папярэдняя
...
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
...
наступная
Грамадства
Нерухомасць
Афіцыйныя дакументы