Навiны раёна
27.01.2023
Спачатку была печ. Яе зрабіў гаспадар сям’і Валерый Гундра. А потым перадаў эстафету жонцы Наталлі – і яна асвоіла выпечку сапраўднага вясковага хлеба. “Хлеб палюбіла ўся сям’я: муж, сын, дачка, свякроў. І мне падабаецца, і маім сябрам, і знаёмым - усім, каго частую ад шчырага сэрца”, - усміхаецца Наталля Мікалаеўна, якая вось ужо на працягу чатырох гадоў раз на тыдзень становіцца пекарам. А ўвогуле яна медсястра неўралагічнага аддзялення бальніцы, родам са Случчыны, у Смаргонь прыехала ўслед за мужам.